РУС БЕЛ ENG

Ліцэісты наведалі сталіцу

31.05.2024

28 мая вучні ліцэя ў чарговы раз адравілся ў Мінск. Усіх, хто жадае прыемна і з карысцю правесці час, чакае Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры. Ён знаходзіцца ў Траецкім прадмесці ў гістарычным будынку абутковай фабрыкі М. Цытвера ў Мінску. Мае 9 філіялаў:

  • Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча «Кушляны»;
  • Музей-сядзіба Міцкевічаў «Завоссе»;
  • Літаратурны музей Кузьмы Чорнага;
  • Літаратурны музей Максіма Багдановіча;
  • Літаратурны музей Петруся Броўкі;
  • Музей-дача Васіля Быкава;
  • Філіял «Беларуская хатка»;
  • Філіял «Хата-музей Петруся Броўкі»;
  • Філіял «Фальварак Ракуцёўшчына».

Адкрыты музей для наведвання ў 1991 г. Асноўны фонд музея з філіяламі ў 2008 г. налічваў 41 087 адзінак захоўвання, навукова-дапаможны — 4706 адзінак. Экспазіцыйна-выставачная плошча 8 залаў музея 371,9 м².

Музей з'яўляецца буйнейшым літаратурным музеем краіны: калекцыі музея ўключаюць матэрыялы, якія характарызуюць узнікненне і развіццё літаратурнай творчасці беларускага народа ад старажыстнасці да сучаснасці.

Музейны збор уяўляе комплекс разнастайных крыніц (рукапісы, рукапісныя кнігі, друкаваныя выданні, старадрукі, кнігі з аўтографамі), што складае 69 % ад агульнай колькасці музейных прадметаў асноўнага фонду. Значнымі з'яўляюцца калекцыі рэчыўных помнікаў, фотаматэрыялаў, графікіэтнаграфіі. Большая частка музейнага збору ўкамплектавана ў 1987-97 гг. (62,5 % ад агульнай колькасці адзінак асноўнага фонду). Назіраецца тэндэнцыя пастаяннага росту новых паступленняў.

У музеі захоўваюцца і дэманструюцца матэрыялы, якія адносяцца да жыцця і творчасці вядомых беларускіх пісьменнікаў: ад рэдкіх аўтографаў, кніг, рукапісаў, фотаматэрыялаў, дакументаў да твораў выяўленчага мастацтва і мемарыяльных рэчаў. Сярод найбольш значных па колькасці і адметнасці персанальных матэрыялаў вылучаюцца архівы пісьменнікаў В. БыкаваВ. ВіткіА. ВярцінскагаЦ. ГартнагаВ. Дуніна-МарцінкевічаА. ЗвонакаВ. ЗуёнкаУ. КараткевічаУ. КарызныК. КрапівыМ. ЛыньковаС. Новіка-ПяюнаЯ. СемяжонаЦёткіІ. ЧыгрынаваІ. Шамякіна і інш.

У музеі захоўваюцца асабістыя рэчы Ц. ГартнагаУ. Дубоўкі, К. Крапівы, М. Лынькова, Я. Маўра, С. Новіка-Пяюна, І. Шамякіна, партрэты беларускіх пісьменнікаў, экслібрысы, ілюстрацыі да твораў беларускай літаратуры мастакоў Э. Агуновіча,В. Бялыніцкага-Бірулі.

Добрай традыцыяй для нас стала наведванне тэатра. На гэты раз мы глядзелі ў тэатры юнага гледача неўміручую трагедыю ў двух дзеях У. Шэкспіра “Рамэо і Джульета”, якая расказвае пра каханне юнака і дзяўчынкі двух варожых родаў - Мантэкі і Капулеці. Спектакль зноў прыцягнуў нас да прыгожага.

   Хацелася б падзякаваць настаўніцы Маліноўскай Валянціне Мікалаеўне за арганізацыю цудоўнай і пазнавальнай экскурсіі.

Арына Шаруха,

10 “В” клас