РУС БЕЛ ENG

Святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы

22.02.2024

… Не, я не супраць розных іншых моў,

Але мне роднай смак заўсёды мілы.

І я – падданы беларускіх слоў, Тых,

да якіх Радзіма прычасціла.

Н. Гальпяровіч

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. На працягу дня ў ліцэі былі праведзены мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай падзеі.

Зранку віталі вучаніцы 10 “Б” класа Красікава Вольга і Субота Ганна, якія заклікалі далучыцца да актыўнага ўдзелу ў ліцэйскіх мерапрыемствах.

У віртуальным квесце “Ведай сваё” лепшымі былі вучні 10 “А” класа Гаўшыш Глеб (1 месца), Скараход Ягор (2 месца), Шынкевіч Павел (3 месца).

У віктарыне “Лепшы знаўца беларускай мовы” перамогу атрымалі Зайцава Марыя  10 “Д” (1 месца), Цыкунова Ангеліна 10 “Д” (2 месца), Федарэнка Кірыл, Воранаў Цімафей 10 “Б” (3 месца).

У моўным квесце “Пагавары са мной па-беларуску прымалі ўлзел шэсць каманд. Іх чакалі 7 тураў: “Размінка”, “Безэквівалентная  лексіка”, “Займальная  фразеалогія”, “З крыніц спрадвечных”, “Літаратура”, “Слухай сваё“, “Відэапытанні”.

Перамагла каманда 10 “Г”,11 “Г” класаў, у складзе Забагонскага Уладзіслава, Цішчанкі Дар’і, Каротчанкі Анастасіі, Савік Данііла, Сяньковай Анастасіі, Цянько Людмілы. 2 месца  каманда 10”Б”, 11”Б”класаў   (Красікава Вольга, Скуматаў Мікалай, Ражноўская Марыя, Волкава Анастасія, Краўчанка Дарына, Сапрончык Арына). 3 месца  каманда 10 “Д”, 11 “Д” класаў (Хамёнак Мікіта, Рынцевіч Леў, Каваленка Ксенія, Ігнацьева Аліна, Васілевіч Аляксандра, Арлоўскі Станіслаў).

Работу каманд ацэньвала журы ў складзе Галіны Сяргееўны Сташкевіч, кіраўніка народнага літаратурна-музычнага калектыву “Крылы”, Іны Васільеўны Саламаха, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, Алены Анатольеўны Каралёвай, настаўніцы матэматыкі ліцэя.

Лагічным завяршэннем дня стала неўміручая “Паўлінка” Янкі Купалы ў выкананні вучняў дзясятых класаў. Многіх уразіла акцёрскае майстэрства галоўных герояў Паўлінкі (Зайцава Марыя) і Адольфа Быкоўсага (Данцоў Максім).  Калі танцоры пачалі скакаць польку беларускую, многія з гледачоў захацелі танчыць разам з імі. Адказнымі за пастаноўку былі Красікава Вольга (10 “Б”) і Дзямідава Марыя (10 “Г”).

Вядучыя квеста “Пагавары са мной па-беларуску

Арына Шаруха, Дар’я Пракапёнак