РУС БЕЛ ENG

Сустрэча са сталіцай

15.01.2024

Экскурсія была загадзя запланавана ў горад-герой Мінск. Не напужаў нас, ліцэістаў і настаўнікаў, зімовы марозны ранак 13 студзеня 2024 года.

Выбар прафесіі - гэта адно з важных рашэнняў, якое чалавек прымае ў жыцці. Шмат карыснай інфармацыі можна знайсці на сайце  ўстановы адукацыі "БНТУ”, але пабачыць на свае вочы - зусім іншая справа. У гэты раз мы знаёміліся з Беларускім нацыянальным тэхнічны універсітэтам. Нас правялі па некаторых карпусах, адказалі на пытанні, прадаставілі шмат цікавай і карыснай інфармацыі. Якія экзамены здаваць і якія курсы можна наведваць, каб  стаць крэатыўным студэнтам, даведаліся,  пабываўшы на факультэтах архітэктурным і   інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі. Колькасць будынкаў у студэнцкім гарадку ўражвае. А мы пабачылі далёка не ўсё, і не дзіва, бо займаюцца ў БНТУ каля 35 тысяч студэнтаў  з трыццаці краін свету.

На ўроках беларускай літаратуры мы знаёміліся з жыццём Максіма Багдановіча. Каб пранікнуць душой і адчуць выпрабаванні і пакуты лёсу, мы наведалі “Дзяржаўны музей М.Багдановіча”. Гасцінныя экскурсаводы расказалі пра экспазіцыйныя залы, размешчаныя па крузе, адлюстроўваючы “Вянок” - першы і адзіны зборнік паэта. Экспанаты знаходзяцца на добра асветленых вітрынах. Шмат новага даведаліся пра біяграфію.  Напрыклад,  пра цяжкія, але гарачыя пачуцці і ўзаемаадносіны паміж бацькамі Багдановіча  я пачула ўпершыню.

Ёсць інтэрактывы, якія вельмі спадабаліся вучням. Нам быў паказаны сучасны мультфільм “Максім Багдановіч”, створаны кінастудыяй “Беларусьфільм” напярэдадні юбілея класіка.    Філасофскія разважанні  былі карысныя  не толькі дзецям, але і дарослым.

Лагічным завяршэннем вечара было наведванне тэатра імя Я.Купалы. Бессмяротная “Паўлінка” - старэйшы спектакль у рэпертуары. З павагай і любоўю захаваны ў ім задумы Льва Літвінава  з 1944 года.

          На сцэне спявала свае вясёлыя і сумныя песні разумная Паўлінка ў выканні Настассі Варанковай. Надоўга застанецца ў памяці дзяцей фанабэрлівы Адольф Быкоўскі (Міхаіл Світа). Пускаліся ў скокі і нашы ногі, калі хлопцы і дзяўчаты на сцэне танчылі. Гульня акцёраў не толькі ўразіла, а кожны з нас  атрымаў  вялікую асалоду і задавальненне.

          Хацелася б падзякаваць настаўніка Маліноўскую Валянціну Мікалаеўну і выхавальнікаў ліцэя Геронак Валянціну Міхайлаўну і Гвоздзеву Юлію Валер’еўну за тое, што арганізавалі для нас такую цудоўную і пазнавальную экскурсію.

          Сутрэць Стары год у дарозе нам удалося. Спадзяёмся, што ён для нас будзе якасны!

 

Арына Шаруха, 10 “В” клас