РУС БЕЛ ENG

Конкурс «Родныя вобразы»

03.11.2022

В музее истории и культуры г.Новополоцка подвели итоги городского литературного конкурса «Родныя вобразы», посвященного 140-летию со дня рождения народного поэта Беларуси Якуба Колоса, а также Году исторической памяти.

На конкурс поступило 64 заявки от начинающих «писателей». Конкурсная комиссия оценивала не только содержание, но и богатство лексики, образность. Среди лучших работ эссе  учащейся лицея Калышенко Дарьи «Вобразы роднага краю» (лірычная замалёўка.)

Прысвячаецца Я.Коласу

Была залацістая восень. Рознакаляровае лісце плаўна лётала над каштанавымі валасамі хлопца. Гледзячы кудысьці ўдалячынь, туды, дзе былі неабсяжныя прасторы, ён любаваўся нябёсамі. Аблокі ўжо не былі такімі пульхнымі, як улетку. Сонца то паказвалася, то хавалася за імі. Паэт ляжаў бесклапотна на жоўтым полі. Яго задавальнялі і апошнія спевы птушак, і холад, што хітра прабіраўся пад вопратку, казытаючы цела. Надыход восені ён чакаў з трапятаннем у сэрцы… Ён адчуваў таемную прыгажосць ціхай ночы, сіняга неба, срэбранага маладзіка, далёкіх зорак…

Восеньскі туман, густы, важкі, ствараў таямнічую прыгажосць. Загадкавасць вабіла пачынаючага паэта. У яго вачах загарэліся іскрынкі. Усмешка – не то гарэзлівая, не то засмучоная – застыла на твары. Ён быў ахутаны рамантычнымі пачуццямі і жаданнем паведаміць пра яе прыгажосць. І тады паэт пачаў весці пяром па жоўтай паперы сшытка. паклаўшы пачатак свайму твору…

Але ж шмат напісана твораў пра родны край, пра дарагі кожнаму сэрцу куточак…

І вось нахлынулі ўспаміны: малюнкі дзяцінства, раніца ў вёсцы, прыгажосць казачнага світання малінавага колеру… Узгадалася і пра тое, як праводзіў лета: уражвалі цудоўныя краявіды, якія адкрываліся яму праз адчыненае акно. Успомніўся момант, калі, ідучы па лесе, пачаўся цёплы і спакойны дождж. Тады яго ўразіла свежасць амытай дажджом бязмежнай прасторы. Усміхаючыся дажджу, ён радасна бег дадому…

Вобразы роднага краю натхнялі маладога паэта. А што з гэтага атрымаецца? Пакажа час…

Текст Цветинская А.Ф., методист