РУС БЕЛ ENG

Літаратурна-музычная гасціная "ТРЭБА ДОМА БЫВАЦЬ ЧАСЦЕЙ …"

24.10.2022

Мацярыства галоўны подзвіг жыцця.

Быць бацькам – святы абавязак

Г.Сташкевіч

У ліцэі ёсць традыцыя: праводзіць восеньскія гасцёўні, прысвечаныя сем’ям ліцэістаў. На гэты раз на свята былі запрошаны былі збацькі Аляксандр Іванавіч і Галіна Віктараўна Калышэнкі, Таццяна Валер’еўна Варанец і Зоя Георгіеўна Рудзёнак. Кожная сям’паведала пра свае каштоўнасці і  традыцыі.

Адкрываў гасцёўню Іван Хвашчэўскі (11 “А”)  вершам Антона Янкоўскага «Вярнуўшыся ў родную хату…». 

Вучні 10 “Б” класа стварылі віншавальную відэапаштоўку “За што я ўдзячны свайму бацьку”.

Драздова Вікторыя (11 “Д”) напісала партрэт свайго бацькі Драздова Аляксея Мікалаевіча.

Філіпава Каліна (11 “В”) намалявала космас, які складаецца з планет.  Космас – грамадства, у якім існуе мноства сем’яў.

Асаблівы каларыт унесла Іны Васільеўны Мароз (Саламаха) - паэтка-“крылаўка”, бард, член Саюза пісьменнікаў, настаўніца беларускай мовы і літаратуры ДУА “СШ №11 г.Полацка“. Член народнага літаратурна-музычнага аб’яднання “Крылы” г.Наваполацка з 2008 г.  

Праз прыгожыя, шчырыя і пранікнёныя перапляценні пачуццяў, думак і мар Іна Васільеўна распавяла пра тое, што хвалюе і не пакідае абыякавай: уражанні ад дзяцінства, хараство прыроды, адвечную тэму кахання. Прыгожая і сакавітая беларуская мова гучала з яе вуснаў. Выйшлі два зборнікі твораў: “Перапляценні” (2017), “Лістаслоўе” (2020).

Якія будуць шляхі кожнага з прысутных, невядома… Галоўнае,  каб дома чакалі блізкія людзі. Словы Рыгора Барадуліна і сёння гучаць актуальна:

Трэба дома бываць часцей,

Трэба дома бываць не госцем

Вялікі дзякуй усім, хто прыняў удзел у мерыпрыемстве.

Тэкст Маліноўскай В.М, настаўніца беларускай мовы і літаратуры
Фота Геронак В.М, куратар 10 “Б”, 11 “Б” класаў