РУС БЕЛ ENG

Як ты дорага мне, мая родная мова!

15.09.2022
З 19 па 23 верасня 2022 года пройдзе Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”

16 верасня 2022 года адбудзецца рэспубліканскі дыктант, прымеркаваны да Дня народнага адзінства.

Дыктант мае на мэце прыцягненне ўвагі грамадскасці да святкавання Дня народнага адзінства, выхаванне ў вучняў паважлівага і адказнага стаўлення да гісторыі беларускага народа, фарміраванне ўсведамлення непарыўнай сувязі гісторыі і сучаснасці, важнасці народнага яднання на шляху да росквіту Радзімы.

Трансляцыя дыктанта пачнецца ў 13.30. Падключэнне магчыма па ссылцы https://www.youtube.com/c/ON_First_Channel

План мерапрыемстваў Тыдня роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”

№ п/п
Назва мерапрыемства
Месца правядзення
Тэрмін правядзення
Адказныя
1
Творчая сустрэча са знакамітай зямлячкай, паэтэсай, бардам, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі І.В. Мароз Бібліятэка імя У.Маякоўскага 13.09.2022 Маліноўская В.М.
2
Падрыхтоўка і публікацыя сайце ліцэя банера да Тыдня роднай мовы Сайт ліцэя 16.09.2022 Шапялькова Н.А.
3
Размяшчэнне на сайце ўстановы адукацыі праграмы правядзення Тыдня роднай мовы Сайт ліцэя 17.09.2022 Кухто М.М.
4
Рэспубліканскі дыктант да Дня народнага адзінства кабінеты 10-11-х класаў 16.09.2022 Маліноўская В.М., Кухто М.М.
5
Выстава вучэбнай літаратуры па беларускай мове “Сэрцам роднага слова краніся” Каб.218 На працягу тыдня Маліноўская В.М.
6
Марафон “Мова родная – мова модная” (праслухоўванне беларускіх песень) Фае 2 паверха 23.09.2022, на працягу дня Маліноўская В.М.
7
Арганізацыя і правядзенне экскурсіі па маршруце, звязаным з жыццём і дзейнасцю У.Караткевіча г.Орша 27.09.2022 Маліноўская В.М., Геронак В.М.
8
Наведванне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я.Коласа, прагляд спектакля “Шукаем тэнара” г.Віцебск 27.09.2022 Маліноўская В.М., Геронак В.М.