ГУО "Лицей г.Новополоцка" - Интернет –конкурс литературных работ

Лицей г.Новополоцка

Per aspera ad astra

Я так адчуваю мір

На хвіліну адкрываю вам дзверы -

Уваходзьце ў святое святых.

Не загубіце, шчыра веру,

свет пачуццяў і думак маіх.

Шмат пытанняў мяне абураюць,

Адклікаюцца стогнам сны.

На шляху перашкоды ствараюць,

Раздзіраюць душу яны.

Колькі сення каштуе пяшчота?

Што даверу дасцё наўзамен?

Ці патрэбна людзям турбота?

Можа, хопіць ужо перамен?!

Чаму зайздрасць і злоба пануюць?

Дзе схавалася чысціня?

Усюды крыўда і помста лютуюць,

Вычарпалася дабрыня.

Хіба шчасце купіш за грошы?

Ад любові да нянавісці – крок!

Сення ўсе мы згубілі штосьці,

Сутаргава спусціўшы курок.

Хай сумленне ў нас не ўбудзе!

Паспяшайся тварыць дабро!

Чыстых сэрцам ніхто не судзіць.

Абвяшчай міласэрнасць, святло!

Вымярайце жыццё асалодай!

Ёсць мяжа паміж злом і дабром.

Не гнявіце дарэмна Бога!

Напаўняйце душы цяплом!

З нецярпеннем чакаю з Неба,

Што знікне ў свеце боль.

Мне нічога болей не трэба,

Толькі б у сэрцах жыла любоў.

Полезные ссылки











































Группа Вконтакте

Статистика