ГУО "Лицей г.Новополоцка" - Пашаходная экскурсія по Полацку

Лицей г.Новополоцка

Per aspera ad astra

Пашаходная экскурсія по Полацку

У першы дзень восеньскіх канікул стаяла надзвычай прыгожае надвор’е. Няяркія прямяні сонца высвечвалі залатое лісце на дрэвах і туман над рэчкай.

Ліцэісты 10 і 11 Г класса накіраваліся на пешаходную экскурсію па вулачках старажытнага Полацка. Ля помніка самаму знакамітаму палачаніну Францску Скарыну сустракаў экскурсавод Станіслаў Сілкоў. Гэта наш добры знаёмы, выпускнік ліцэя.

Разам са Стасем мы прайшлі шырокімі вуліцамі і вузкімі завулачкамі. У яго аповедзе ажывалі такія гістарычныя постаці як Сімяон Полацкі, Усяслаў Чарадзей, Ефрасіння Полацкая, Пётр І. Полацк – самы старажытны горад нашай краіны, уся гісторыя беларускай дзяржавы так ці інакш звязана з ім. Повяз часоў, герояў і звычайных палачан непарыўныя.

Ліцэісты даведаліся шмат цікавага і незвычайнага, захапіліся прыгажосцю Сафійскага сабора, даведаліся сакрэты старажытнага горада і назаўжды переканаліся, что Полацк – чароўны.

Дзякуем Станіславу Сілкову за інтэрактыўную і пазнавальную экскурсію.

Святлана Міхайлава, выхавацель

1 2
3 4

Полезные ссылки











































Группа Вконтакте

Статистика