ГУО "Лицей г.Новополоцка" - Святло твораў Уладзiмiра Караткевiча
  • .

  • .

  • .

  • .

  • .

Лицей г.Новополоцка

Per aspera ad astra

 

Што самае дарагое для кожнага чалавека? Без сумнення, маці і Радзіма! Беларусь багатая на цудоўныя краявіды — лясы, палі, рэкі, азёры, помнікі мінулага і прыгожыя архітэктурныя збудаванні сучаснасці. Багатая краіна наша і на таленавітых сыноў і дачок: Францыск Скарына, Еўфрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі, Мікола Гусоўскі, Леў Сапега, Якуб Колас, Янка Купала, Уладзімір Караткевіч

Гэтыя імёны ведае ўвесь свет. Шчырыя споведзі-прызнанні дарылі Айчыне класікі беларускай літаратуры. Ад вялікай любові да Беларусі, да яе сыноў нараджаюцца пранікнёныя радкі і ў сучасных беларускіх паэтаў. Родная зямля і яе людзі — вось крыніца натхнення для творцаў!

         Напярэдадні гарадскога конкурсу чытальнікаў, які ў гэтым годзе прысвечаны 85-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча, у ДУА “Ліцэй г.Наваполацка” прайшоў адборачны тур. Канкурсанты чыталі творы Анатоля Канапелькі “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”, Арташэса Пагасяна “З неба”,  Галіны Загурскай “Паэт”, Янкі Сіпакова “Заўжды”, Максіма Лужаніна “Званок у “неадкладную дапамогу”, Сяргея Грахоўскага “Бог на зямлі» - усе яны прысвечаны У.Караткевічу.

 Журы ацэньвала выступленні па такіх крытэрыях, як артыстызм, раскрыццё вобраза, выразнасць маўлення. У выніку максімальную колькасць балаў атрымала Гаўрылава Паліна (11 “Г”). Высокі ўзровень публічнага чытання літаратурнага твора прадэманстравала вучаніца Мароз Арына (10 “В”), якая ўжо не першы год прымае ўдзел у гарадскім конкурсе чытальнікаў, журы прысудзіла ёй другое месца, трэцяе месца заняла Бойка Карына (10 “В”).

26 лістапада 2015 года, у дзень нараджэння нашага славутага земляка, у фае ліцэя на працягу дня дэманстраваліся фільмы пра У. Караткевіча, панаваў самотны настрой, бо вядомы класік пайшоў з жыцця на 53 годзе жыцця. У 218 кабінеце на працягу дня гарэла свечка памяці, якую запалілі ўдзельнікі дыстанцыйнай алімпіяды.

1 снежня  ў зале мастацтваў цэнтральнай бібліятэкі імя У. Маякоўскага на працягу пяці гадзін чыталіся творы беларускіх аўтараў, прысвечаныя У.Караткевічу. Арганізатарам мерапрыемства з’яўлялася Наваполацкая гарадская арганізацыя Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”.

Вызначыць пераможцаў было нялёгка: праслухалі 101 выступленне. Падлік вёўся на працягу двух дзён. У выніку былі названы 20 лепшых канкурсантаў, сярод якіх дзве ліцэісткі -  Гаўрылюк Паліна і Бойка Карына, якія прымуць удзел у фінальным туры конкурсу, які пройдзе на радзіме беларускага пісьменніка ( г. Орша)  у пачатку лютага 2016 года.

Пажадаем поспеху вучаніцам ліцэя!

 

02 03

Полезные ссылки





























Группа Вконтакте

Статистика