ГУО "Лицей г.Новополоцка" - «На цябе, наша моладзь, надзея!»
  • .

  • .

  • .

  • .

  • .

Лицей г.Новополоцка

Per aspera ad astra

 

У святочны для нас дзесяцікласнікаў-ліцэістаў дзень (першага верасня) мы наведалі бібліятэку імя Уладзіміра Маякоўскага. Нас ветліва сустрэла супрацоўніца бібліятэкі Кісялёва Людміла Аляксандраўна і правяла ў чытальную залу, дзе і праходзіла наша першая ў гэтым навучальным  годзе  класная гадзіна, прысвечаная славутаму земляку Міхаілу Клеафасу Агінскаму. Цікава было даведацца, што М.К.Агінскі быў не толькі таленавітым музыкай і кампазітарам, але яшчэ і палітыкам і грамадскім дзеячам. Нам пашчасціла пачуць знакаміты “Паланез Агінскага” ў выкананні выкладчыцы Наваполацкай Школы Мастацтаў Вальмус Людмілы Паўлаўны.

Мерапрыемства было пазнавальным. Мне здаецца, яно прайшло з карысцю для кожнага ліцэіста.

 

Вучаніца 10 “Д” класа Храмцова Яна

 

image-02-09-15

Полезные ссылки

































Группа Вконтакте

Статистика