ГУО "Лицей г.Новополоцка" - На сустрэчу з ліцэем
  • .

  • .

  • .

  • .

  • .

Лицей г.Новополоцка

Per aspera ad astra

 

І вось зноў люты. У студэнтаў час канікул. Шмат выпускнікоў ліцэя наведваюць родныя сцены, сустракаюцца з настаўнікамі, з цяперашнімі ліцэістамі ды проста прыходзяць пагаварыць. Сустрэчы з былымі выпускнікамі заўсёды цікавыя, а вось 6 лютага 2015 года адна з такіх сустрэч адбылася ў ДУА “Ліцэй г.Наваполацка”, калі да нас завітаў былы выпускнік 2011 г. і цяперашні студэнт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта Стас Сілкоў.

       Манера выступлення Стаса, яго цікавыя разважанні пра жыццё і маладосць не пакінулі раўнадушнымі слухачоў.

       Што можна сказаць пра  Стаса?.. Гэты чалавек выдатна валодае роднай беларускай мовай, карыстаецца ёю ў паўсядзённым жыцці. Свае песні выконвае эмацыянальна-ўзнёсла, перажываючы за кожны гук, кожнае слова  і кожны радок. Таму яны нікога не пакідаюць раўнадушнымі. Творчыя людзі заўсёды вылучаюцца паводзінамі, уменнем весці дыялог, неардынарным мысленнем ды дасціпным гумарам.

       Юнакам і дзяўчатам, настаўнікам цікава было паслухаць успаміны Стаса пра ліцэйскае жыццё, пра “пакуты творчасці”, пра каханне і сяброўства.

        І  зноў будзе люты. У чарговы раз ліцэй збярэ сяброў, адбудзецца традыцыйная сустрэча тых, хто шануе ліцэйскае брацтва. Літаратурная гасціная "Час - люстэрка” яшчэ раз сцвердзіла, што ліцэй – гэта дружная сям’я, якая ў любы момант збярэ былых і сучасных ліцэістаў у адзін ліцэйскі круг.

Валянціна Маліноўская,

настаўніца беларускай мовы і літаратуры

 

lit gos

Полезные ссылки



































Группа Вконтакте

Статистика