ГУО "Лицей г.Новополоцка" - Поздравляем победителей!
  • .

  • .

  • .

  • .

  • .

Лицей г.Новополоцка

Per aspera ad astra

 

 

ПОЗДРАВЛЯЕМ!!!

Победителей 13-го городского конкурса

«ЗвездочкиПридвинья»

 

zv pr  
zv pr2  

 

 

Здольнасць да шчасця

 

(разважанне)

 

                   Зараз, у гэты новы  высокатэхналагічны час,  людзі страцілі пачуццё шчасця, развучыліся кахаць, абараняць сваю любоў, дзівіцца і нават смяяцца.  Радавацца не толькі за сябе, але і за сябра, радавацца шчыра, непрытворна. Людзі пачынаюць зайздросціць,тым самым губляюцьсяброў і прыносяць боль блізкаму чалавеку.

          Зайздрасць... Я на жаль так часта ў сваім жыцці сустракалася з ёй. Як бы проста гэта не гучала, але зайздрасць - непрыемнаепачуццё, якое цкуе душу таго, хто зайздросціць.  Зайздрасць - доля лянівых людзей, нежадаючых чагосьці дасягнуць, дабіцца на сваім шляху.  Табе ад гэтага добра становіцца? Думаю, што не.  Напрыклад, зайздросціш ты чалавеку, які добра вучыцца, малюе ці катаецца на каньках. Зайздросціш ты?Дык імкніся стаць такім! Надай больш часу вучобе, запішыся ў мастацкую школу або пачні хадзіць у лядовы палац -  і ў цябе абавязкова атрымаецца. Толькі трэба крыху цярпення - іцябе стануць паважаць не толькі сябры, але і ты сам. Гэта будзе  перамога над сабой.

     Усе чулі, што смех і радасць падаўжаюць чалавечае жыццё. Гэта праўда. Калі мы смяёмся, выпрацоўваюцца спецыяльныя гармоны шчасця, якія і дапамагаюць жыць дзейсна.   Па статыстыцы дзіця ў дзень усміхаецца ў дзясяткі, а то і сотні разоў больш, чым дарослы. Сумная статыстыка… Гэта яшчэ адна рыса  «механізаванага грамадства».    Смяяцца і   радавацца - гэта вельмі проста.. Трэба часцей хадзіць у цырк, глядзець любімыя камедыі, прыкмячаць смешныя сітуацыі ў жыцці. Людзям трэба навучыцца радавацца,   бачыць  добрае. Трэба навучыцца аптымізму.  З аптымістам  намнога прыемней мець зносіны, чым з чалавекам перагружаным праблемамі, які вечна скардзіцца, у якога заўсёды «дажджлівы настрой». Трэба навучыцца любіць!   Калі ты любіш, то хочацца ляцець над зямлёй, усміхацца – і  гэта  незабыўнае пачуццё, якое неабходна  сабе дазволіць. трэба спачатку палюбіць сябе, каб цябе любілі.   Ніколі нельга дазваляць прыніжаць і абражаць сябе. Ніхто не мае права рабіць вам балюча. 

         Што ж  гэта такое  шчасце?..   Калі ты шчаслівы, то хочацца лётаць, рабіць дабро,  дапамагаць людзям,  дарыць ім сваю ўсмешку. Хочацца, каб усе людзі вакол   былі шчаслівыя. 

    Жыццё  такое кароткае, і не трэба марнаваць яго на зайздрасць і варожасць! 

 

Кісялёва Дар’я Сяргееўна, 10 “Д” 

ПОЗДРАВЛЯЕМ!!!

Победителей олимпиады школьников союзного государства по русскому языку и литературе «Россия и Беларусь: историческая и духовная общность»

 

r i b

 

Тереня Татьяна, 10 Д – диплом I степени,

учительАльшевская А.В.

Рыбацкая Анна, 11А – диплом IIстепени,

учительМихеенко Т.Л.

 

Молодцы!!! Вы – гордость ЛИЦЕЯ!!!

Полезные ссылки





























Группа Вконтакте

Статистика