ГУО "Лицей г.Новополоцка" - Фінал конкурса чытальнікаў
  • .

  • .

  • .

  • .

  • .

Лицей г.Новополоцка

Per aspera ad astra

20 снежня ў Мінску адбыўся фінал конкурса чытальнікаў, прысвечаны году малой радзімы, які традыцыйна ладзіць РГА “Белая Русь”. Ужо дзясяты раз лепшыя з лепшых чытальнікаў г. Новаполацка,  Полацка і Полацкага раёна збіраюцца ў сталіцы нашай радзімы, каб паказаць свае ўменні прафесіяналам у галіне літаратуры, мастацтва і тэатра. 

Свята роднай мовы, прызнанне ў любові да сваёй малой радзімы, яскравы паказ таленту пераўвасаблення, сталае акцёрская майстэрства прадэманстравалі 33 удзельнікі фіналу.

У гэтым годзе ліцэй у фінале прадстаўлялі Гвоздзева Ксенія і  Заблоцкая Кацярына. Абедзве вучаніцы шмат папрацавалі над вобразамі і выразным чытаннем вершаў.

Мерапрыемства праходзіла ў нацыянальнай бібліятэцы. Спачатку ўсіх гасцей запрасілі на пазнавальную экскурсію па гэтым незвычайным будынку. Дзеці скарысталіся магчымасцю загадаць жаданне ля незвычайнага фантана, доўга не маглі адарвацца ад прагляду папяровага каталога публікацый пра Полацк і Наваполацк, з цікавасцю разглядалі карціны на выставах і задавалі шмат пытанняў у музеі кнігі.

Як імгненне праляцелі некалькі гадзін яскравых выступленняў, шаноўнае журы адзначыла высокі ўзровень майстэрства ўсіх фіналістаў і ўзнагародзіла ўдзельнікаў ганаровымі граматамі і кнігамі з серыі “Мая беларуская кніга”. Цёплыя словы падзякі за чытанне твораў знакамітых землякоў выказалі члены журы: паэт, публіцыст, галоўны дырэктар замежнага вяшчання Беларускага радыё Навум Гальпяровіч, акцёр тэатра кінаакцёра Александр Кашпераў, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, гісторык,археолаг,краязнаўца, доктар гістарычных навук,прафесар Ігар Марзалюк. Ідэйны натхняльнік конкурса дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Наваполацкая гарадской арганізацыі “Белая русь”Вадзім  Дзявятоўскіпадзякаваў усім фіналістам і адзначыў працу настаўнікаў з таленавітай моладдзю.

На прыканцы паездкі вучні і настаўнікі наведалі Беларускі дзяржаўны цырк і з задавальненнем паглядзелі сумесны навагодні праект “Цеплыня вечнай мерзлаты” Брыльянтавага цырка Якуціі.

Святлана Міхайлава, выхавацель

Полезные ссылки





































Группа Вконтакте

Статистика