ГУО "Лицей г.Новополоцка" - Ліцэйскі баль-маскарад
  • .

  • .

  • .

  • .

  • .

Лицей г.Новополоцка

Per aspera ad astra

14 снежня ў Цэнтры культуры г. Наваполоцка адбылося яркае дзейства: кожная ўстанова сярэдняй адукацыі горада прадставіла сваю інтэрактыўную пляцоўку, створаную ў межах гарадскога праекта “Лілея сяброўства”.

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Ліцэй г. Наваполацка” запрасіла гасцей мерапрыемства на інтэрактыўную пляцоўку “Баль-маскарад”.

 З нагоды шматлікіх знамянальных падзей (Наваполацк  у гэтым годзе адсвяткаваў свой 60-годовы юбілей і набыў ганаровы статус  “Культурная сталіца Беларусі-2018”) ліцэісты зрабілі маленькі тэатральны экскурс у гісторыю, азнаёмілі гледачоў з любімай вальсавай традыцыяй, якой у 2018 годзе споўнілася чвэрць века і  заклікалі кожнага жадаючага закружыць у віры “Вальса сяброўства”.

Высокія госці, завітаўшыя ў Наваполацк, былі вельмі ўражаны разнастайнымі талентамі моладзі горада над Дзвіной, шчыра падзякавалі юнакоў і дзяўчат за прыгожае свята творчасці і пажадалі ім надалей дасягненняў і поспехаў.

Аксана Арэшкава,

намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце

Полезные ссылки





































Группа Вконтакте

Статистика