ГУО "Лицей г.Новополоцка" - Цэнтр рамёстваў
  • .

  • .

  • .

  • .

  • .

Лицей г.Новополоцка

Per aspera ad astra

 

17 лістапада ў Цэнтры рамёстваў і традыцыйнай культуры г. Наваполацка было людна і гаманліва. Завіталі на агеньчык і ліцэісты, прывялі з сабой матуль, малодшых сясцёр і братоў. І не пашкадавалі, бо супрацоўнікі Цэнтра ладзілі ў гэты дзень праграму “Піліпкі”.

З беларускімі традыцыйнымі рамёствамі і гульнямі знаёміліся і малыя, і дарослыя, бо вучыцца ніколі нікому не пашкодзіць. Кожны з удзельнікаў праграмы павінен быў прайсці 6 майстар-класаў: дэкупаж, мастацкі роспіс, выраб абярэгаў, кераміка, абрадавая лялька і саломапляценне.

Заняткі праходзілі ў цёплай, нязмушанай абстаноўцы, весела, пад музыку беларускіх гуртоў. Дзве гадзіны праляцелі хутка, тым больш што была магчымасць падсілкавацца гарачай гарбатай з абаранкамі. Самых адказных майстроў, якія змаглі выканаць заданні на ўсіх майстар-класах, чакала сустрэча з А. Рэцікавым і яго Народным тэатрам лялек "КапялюШ". Батлеечны спектакль спадабаўся ўсім. А пасля развучылі некалькі беларускіх гульняў-карагодаў, якія суправаджаліся спевамі, адгадалі загадкі. Разыходзіліся ўсе ў добрым настроі.

В. М. Геронак

Полезные ссылки





































Группа Вконтакте

Статистика