ГУО "Лицей г.Новополоцка" - Па гістарычных і літаратурных мясцінах Полацкай зямлі
  • .

  • .

  • .

  • .

  • .

Лицей г.Новополоцка

Per aspera ad astra

29 верасня 2018 года вучні 10 “Б” класа разам з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Валянцінай Маліноўскай і выхавацелем Валянцінай Геронак наведалі Ушаччыну. Гэтая зямля нарадзіла шмат мастакоў слова: Пятрусь Броўка,  Еўдакія Лось, Васіль Быкаў, Рыгор Барадулін, Сяргей Законнікаў – самыя вядомыя з іх. 

Ліцэісты разам з настаўнікамі наведалі  музей Вялікай Айчыннай вайны, паглядзелі вырабы народных умельцаў ў Цэнтры рамёстваў , пабывалі на  мемарыяльным комплексе  “Прарыў”, пастаялі пад вязам  ля хаты Рыгора Іванавіча,  аддалі даніну павагі паэту і яго маці на могілках, з’едзілі ў вёску Бычкі ў музей-сядзібу Васіля Быкава.

Якое аказваецца невыказнае пачуццё – павольна ісці па тых сцежках, якія помняць крокі Рыгора Іванавіча і Васіля Уладзіміравіча. Відаць, такое мажліва толькі на малой Радзіме, якая з далёкага дзяцінства запала ў душу  класікаў. Хочацца крочыць, узнаўляючы ў памяці іх радкі.

Падарожжа выдалася цікавым  і запамінальным, раім і вам пабываць на Ушаччыне.

Валянціна Геронак,

Валянціна Маліноўская 

Полезные ссылки

































Группа Вконтакте

Статистика