ГУО "Лицей г.Новополоцка" - Конкурс чытальнікаў
  • .

  • .

  • .

  • .

  • .

Лицей г.Новополоцка

Per aspera ad astra

 

 

26 лістапада ў бібліятэцы імя Маякоўскага прайшоў конкурс чытальнікаў, у якім прынялі ўдзел больш за 100 школьнікаў з Полацка, Полацкага раёна і Наваполацка.

Традыцыйны конкурс чытальнікаў твораў беларускіх аўтараў, які праводзіцца гарадской арганізацыяй РГА «Белая Русь», у гэтым годзе прайшоў ужо у шосты раз. Трэба адзначыць, што, нягледзячы на шчыльны графік работы, у складзе журы быў і старшыня Наваполацкай гарадской арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Вадзім Дзевятоўскі. Цікавасць да мерапрыемстваў РГА “Белая Русь” і колькасць удзельнікаў расце з кожным годам.

Конкурс быў прысвечаны 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэта сведчанне таго, што ў Беларусі ніколі не знікне памяць пра палеглых на палях вайны салдат, пра іх трагічны лёс, пра тое, што любая вайна нясе страты, нішчыць маладосць і каханне, красу жыцця, чалавечае шчасце.

Як адзначаюць члены журы, вызначыць пераможцаў паўфіналу было вельмі цяжка, таму што ўзровень майстэрства чытальнікаў расце з кожным годам. Дастаткова сказаць, што найвышэйшы бал атрымалі 11 удзельнікаў. Некаторыя заслужылі і пэўную колькасць дадтковых плюсаў. Менавіта гэтыя бонусы і дапамаглі вызначыць першыя тры месцы.

Сярод пераможцаў 2-е месца ў навучэнца 11 Г класа ліцэя Глеба Алексіна. Таксама ў фінал выйшлі  Глеб Несцяронак і Вячаслаў Ракіцкі. Хлопцы будуць абараняць гонар ліцэя ў фінале конкурсу чытальнікаў, які пройдзе ў г. Мінску і будзе ацэньвацца прадстаўнікамі творчай эліты нашай сталіцы.

 

 

26.11.2014

Полезные ссылки





































Группа Вконтакте

Статистика