ГУО "Лицей г.Новополоцка" - Сустрэча з М. Пазняковым
  • .

  • .

  • .

  • .

  • .

Лицей г.Новополоцка

Per aspera ad astra

20 лютага 2018г. бібліятэка імя Маякоўскага ў чарговы раз запрашала гасцей на сустрэчу з цікавым суайчыннікам. На гэты раз у навапалачан была магчымасць пазнаёміцца бліжэй з вядомым паэтам, празаікам, перакладчыкам, крытыкам, мовазнаўцам, лаўрэатам Нацыянальнай прэміі Беларусі Міхасём Пазняковым. Не засталіся ў баку ад гэтай падзеі і ліцэісты. Яны даведаліся, што мастаком слова створана больш як 50 кніг паэзіі і прозы для дарослых і для дзяцей. Перакладзены на беларускую мову раманы М. Сервантэса “Дон Кіхот”, В. Скота “Квенцін Дорвард”, С. Лагерлёф “Пярсцёнак Лёваншольдаў”, вершы, апавяданні і казкі многіх класікаў замежнай літаратуры. Перакладзены на рускую мову раманы, аповесці і апавяданні многіх вядомых беларускіх пісьменнікаў. Міхась Пазнякоў – аўтар “Слоўніка эпітэтаў беларускай літаратурнай мовы”ў 2-х тамах, іншых навуковых прац у галіне мовазнаўства.

В.М. Геронак,

выхавацель

Полезные ссылки

































Группа Вконтакте

Статистика