ГУО "Лицей г.Новополоцка" - Любімаму гораду прысвячаецца…
  • .

  • .

  • .

  • .

  • .

Лицей г.Новополоцка

Per aspera ad astra

Ліцэйскі вечар вальса адсвяткаваў свой юбілей. За 25 год існавання з танцавальнага турніра ў спартыўным зале ён ператварыўся ў захапляльнае шоу гарадскога маштабу. Яго чакаюць. Да яго гатуюцца. З пачатку навучальнага года юнакі і дзяўчаты ўвесь вольны час разучваюць харэаграфічныя па, разам з выхавацелямі і пастаноўшчыкамі да дробязей прадумваюць свае вобразы. Прыгожая традыцыя стала сямейным святам – штогод залы культурных устаноў ледзьве змяшчаюць усіх жадаючых. Сёлета вечар вальса стаў прысвячэннем. Прысвячэннем любімаму гораду Наваполацку.

 27 студзеня ў Палацы культуры ААТ “Нафтан” ажывала гістарыя Нафтаграда, квітнелі лілеі, гучалі папулярныя мелодыі савецкіх гадоў, сучасныя песні,творы наваполацкіх аўтараў. Кожная кампазіцыя здзіўляла невычэрпнай фантазіяй пастаноўшчыкаў і прыгажосцю выканання. Такой разнастайнасці, пранікнённасці, шчырасці і моцы мастацкага ўвасаблення вобразаў мог бы пазайздросціць любы танцавальны фестываль.

Добрымі словамі і яркімі намінацыямі кампетэнтная судзейская калегія адзначыла кожны клас.Спецыяльныя прызы канкурсантам уручылі грамадскія фарміраванні горада: перавагі “Беларускага фонда міру” былі на старане вальса11 “Г” пад назвай “Горад дзяцінства”, БРСМ – не астаўся абыякавым да сучаснага моладзевага погляду на савецкую мінуўшчыну 10 “Б” і 11 “Б” класаў  - “Гэта наша  з табой біяграфія”. Гэты вальс адзначыў і СУ “Хакейны клуб “Хімік”.  “Зараджэнне легенды” 10 “Е” атрымала падарунак ад наваполацкага аб’яднання прафсаюзаў, а 10 “Д”  - ад Наваполоцкага ДАУС. Клуб  забаў “Кентаўр” аддаў перавагу 11 і 10 “А” класам.

Трэцяе месца заваяваў 11 “А” з “Прызнаннем у каханні”. Лепшым на думку гледачоў стала выступленне ўладальнікаў “срэбра” творчага спаборніцтва – “У сэрцы маім мой горад” 10 “Г”.

Трыўмфатарамі ліцэйскага вечара вальса стаў 11 “Д” клас з шыкоўнай кампазіцыяй “Легенда аб белым горадзе”, якую паставіла вядомы наваполацкі харэограф, кіраўнік Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь “Вакальна-танцавальнага ансамбля “Камарыкі” імя Ч. Клячко” Святалана Багаслаў. Дарэчы, навучэнцы менавіта гэтага класа ў бліжэйшы час адправяцца на экскурсію ў Наваполацкі гарвыканкам.

У якасці віншавання свае лепшыя нумары ліцэістам падаравалі артысты Цэнтра культуры, Палаца  культуры ААТ “Нафтан”, і ГПК г. Полацка і, канешне, выпускнікі ліцэя мінулых гадоў.

Нэлі РАДЗЬКО,

 карэспандэнт газеты “Наваполацк сёння”

Полезные ссылки

Группа Вконтакте

Статистика