ГУО "Лицей г.Новополоцка" - Творчая сустрэча з Юрыем Жыгамонтам
  • .

  • .

  • .

  • .

  • .

Лицей г.Новополоцка

Per aspera ad astra

6 кастрычніка навучэнцы ліцэя наведалі творчую сустрэчу з акцёрам і тэлевядучым Юрыем Жыгамонтам. Акцёр расказаў гісторыі пра Беларусь, пакінутыя за кадрам перадачы “Падарожжа дылетанта”, адказаў на пытанні гледачоў пра дзяцінства, пра Палессе, пра продкаў, пра гісторыю стварэння перадачы.

На пытанне, чаму так мала перадач, прысвечаных вёскам Віцебшчыны, спадар Юрый з жалем адзначыў, што ўсходнія вобласці нашай краіны калісьці былі першымі ў справе барацьбы з рэлігіяй. А выяўлялася гэта ў знішчэнні храмаў і палацаў, увогуле ўсёй дакастрычніцкай гісторыі і культуры.

Ён таксама падзяліўся, як пераадолеў сур’ёзнае сардэчна-сасудзістае захворванне, каб працягнуць падарожжа. Пра сябе Юрый Жыгамонт кажа: “Сваю справу я раблю для ўласнай асалоды. Каму ж гэта могуць не падабацца вандроўкі! Да таго ж, я заўжды любіў гісторыю, краязнаўства. Мяркую, мне вельмі пашчасціла, што я маю справу, якая мне даспадобы. Гэта неяк кампенсуе, ураўнаважвае страты ды няўдачы, якія я меў у жыцці. А я ўвогуле аптыміст. Лічу, што ўсё кепскае – у мінулым, а ўсё лепшае – наперадзе. А як жа інакш жыць?”

Святлана Міхайлава, выхавацель

Полезные ссылки





























Группа Вконтакте

Статистика